Экспарт |
BY |
ПАСЛУГІ Экспарт у Польшчу ІНФАРМАЦЫЯ САЙТЫ АРТЫКУЛЫ |
VIP-klasa.pl – Экспарт у Польшчу ПАСЛУГІ ПА ПАДТРЫМЦЫ ЭКСПАРЦЁРАЎ У ПОЛЬШЧЫВыклікаюць павагу тыя вытворцы з СНД, для якіх адным з прыярытэтных напрамкаў з'яўляецца продаж тавараў уласнай вытворчасці ў Польшчы, а таксама ў іншых еўрапейскіх краінах. Не выклікае сумнення факт, што гэта вельмі якасная прадукцыя, якая можа канкурыраваць з аналагічнымі таварамі на насычаным польскім, еўрапейскім рынку. Пасля ўступлення Польшчы ў Еўрасаюз (2004 г.), гэтая краіна цікавіць прадстаўнікоў бізнесу не толькі з пункту гледжання нацыянальнага, польскага рынку. Заканадаўства Рэспублікі Польшча, таксама як і права іншых краін – членаў ЕС, стварае ўмовы для бесперашкоднага перамяшчэння тавараў і грузаў па ўсей тэрыторыі Еўрапейскага саюза, дзякуючы гэтаму праз Польшчу можна ажыццяўляць экспарт практычна на ўсю Еўропу. Мы ажыццяўляем комплекс паслуг, скіраваных на падтрымку экспарцёраў у Польшчы, у тым ліку: - выконваем пераклад на польскую мову дзелавых дакументаў; - кансультуем па пытаннях увозу ў Польшчу тавараў і іх мытнаму афармленню. Валодаючы шырокім прававым кругаглядам, нашы спецыялісты адшукаюць нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Польшча, якія датычаць сферы дзейнасці вашай кампаніі; - аказваем садзейнічанне пры рэгістрацыі або куплі кампаній; - размяшчаем аб'явы і іншую рэкламу экспарцёраў у польскім Інтэрнэце. Даведацца больш падрабязна аб паслугах можна ў нашых спецыялістаў. Кантактныя дадзеныя прадстаўлены на старонцы «Кантакты». |
|||
© 2010-2017. VIP-klasa.pl |