Пераклад |
BY |
ПАСЛУГІ Пераклад з польскай мовы ІНФАРМАЦЫЯ САЙТЫ АРТЫКУЛЫ |
VIP-klasa.pl – Пераклад з польскай мовы ПАСЛУГІ ПЕРАКЛАДУ З ПОЛЬСКАЙ МОВЫУ нашай кампаніі працуюць вопытныя перакладчыкі, для якіх польская мова з'яўляецца роднай, разам з рускай і беларускай мовай. Дзякуючы гэтаму, якасць нашых перакладаў высокая, у тым ліку ў выпадку перакладу на польскую мову. Якасны пераклад гэта не толькі добрае веданне мовы, гэта яшчэ творчая праца плюс моцнае жаданне перадаць сэнс, закладзены ў арыгінальным тэксце. Да цяперашняга часу спецыялістамі кампаніі перакладзена з польскай мовы каля 500 розных тэкстаў, пачынаючы ад кароткіх артыкулаў, заканчваючы тэхнічнай дакументацыяй аб'ёмам больш за 100 старонак. Адзначым найбольш папулярныя паслугі, якія мы рэалізуем. Пісьмовы пераклад тэкстаў рознай тэматыкі, у тым ліку эканамічнай, тэхнічнай, медыцынскай. Пераклад дакументаў, у тым ліку натарыяльны пераклад на польскую мову. Нават у тым выпадку, калі мы ажыццяўляем пісьмовы пераклад дакументаў без натарыяльнага засведчання, мы забяспечваем вельмі высокую якасць перакладу. Вусны руска-польскі пераклад. Нашы спецыялісты могуць суправаджаць Вас падчас дзелавой сустрэчы ў Польшчы. Рэалізуем таксама паслугу перакладу тэлеканферэнцый. Пераклад сайтаў. Паслуга прызначана для прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, якія плануюць ажыццяўляць экспарт тавараў у Польшчу. Для дапытлівых: асаблівасці польскай мовы. Рэкамендацыі для жадаючых самастойна вывучаць замежную мовуВывучэнне замежнай мовы, у тым ліку польскай мовы, – гэта працяглая праца, на выкананне якой павінна быць жаданне. Часта сутыкаемся з сітуацыяй, калі чалавек вывучае замежную мову гадамі – у школе, тэхнікуме, універсітэце, а ў выніку мовы не ведае. Таму, калі хочаце вывучыць польскую мову, будуць патрэбны працавітасць, жаданне, і яшчэ раз жаданне. Таксама як і іншыя славянскія мовы, польская мова з'яўляецца дастаткова цяжкай для вывучэння. У польскім алфавіце ёсць літары, якія абазначаюць гукі, складаныя для вымаўлення носьбіту рускай ці беларускай мовы: Ą, Ę, Ł. Шмат часу і сіл неабходна будзе выдаткаваць, каб навучыцца правільна прамаўляць памякчаны гук [л] і заўсёды цвёрды гук [ч] (у адрозненне ад рускай мовы). Лепш за ўсё пачаць вывучэнне польскай мовы з рэпетытарам або на курсах, паколькі варта адпрацаваць вымаўленне польскіх слоў да ўзроўню, больш-менш набліжанага да правільнага вымаўлення. Далей можна будзе вывучаць польскую мову самастойна, а значыць бясплатна. Славянам крыху лягчэй вывучыць польскую мову, паколькі ім лягчэй авалодаць польскім правапісам. Справа ў тым, што ў большасці выпадкаў пры ўзнікненні сумнення пры напісанні той альбо іншай літары ў польскіх словах, спрацоўвае механізм праверкі па напісанню падобных слоў у іншых славянскіх мовах. Беларусам і украінцам пры вывучэнні польскай мовы яшчэ лягчэй, многія польскія словы падобныя па гучанні. Тым не менш, не варта гэтаму занадта давяраць, шэраг польскіх слоў падобны, да прыкладу, на беларускія, аднак вызначаюць зусім іншыя паняцці, аж да процілеглых. Каб паспяхова вывучаць польскую мову самастойна, раім весці свой уласны польскі слоўнік, які кожны дзень будзе папаўняцца новымі словамі. Вядзіце адначасова руска-польскі (да прыкладу, на няцотных старонках) і польска-рускі (на цотных) слоўнік. Яго значнай вартасцю з'яўляецца тое, што польскія словы, якія Вы будзеце ў яго запісваць, найбольш часта выкарыстоўваюцца ў мове. Зразумела, каб вывучыць польскую мову, трэба над гэтым працаваць. Слоўнік павінен быць пад рукой у хаце, у паездцы, на адпачынку. Як толькі будзе магчымасць, папрацуйце са старонкай ці некалькімі Вашага польскага слоўніка. Такім чынам, праз год ці два зможаце нядрэнна размаўляць на польскай мове. Купляйце падручнікі польскай мовы і вывучайце афіцыйную, правільную польскую мову – poprawną polszczyznę. Веданне польскай мовы з кожным годам цэніцца вышэй, паколькі ўзровень супрацоўніцтва паміж польскімі прадпрымальнікамі і беларускім, расійскім, украінскім бізнесам у бліжэйшы час будзе выходзіць на больш высокі ўзровень. |
|||
© 2010-2017. VIP-klasa.pl |