VIP-klasa.pl
«ПОЛЬСКІ БІЗНЕС» – сайт для тых, хто арыентуе свой бізнес на Польшчу
Гэта сайт для тых, хто займаецца імпартам тавараў з Польшчы, ці жадае гэтым заняцца.
Гэта сайт і для тых, хто экспартуе свае тавары на еўрапейскі рынак, ці плануе ажыццяўляць такую дзейнасць.
Гэта яшчэ сайт для тых, хто купляе ў Польшчы розныя тавары.
Гэта таксама сайт для тых, хто патрабуе інфармацыйнай і моўнай падтрымкі пры зносінах з палякамі.
Супрацоўніцтва з дзелавымі партнёрамі ў Польшчы, рэгістрацыя юрыдычнай асобы і вядзенне бізнесу – задачы, якія патрабуюць інфармацыйнай падтрымкі, ведання мовы і польскага заканадаўства.
Мы – каманда прафесіяналаў, якія выдатна валодаюць польскай мовай, – гатовы аказаць дапамогу на кожным этапе станаўлення Вашага польскага бізнесу, у тым ліку рэалізуем прадстаўленыя на сайце паслугі.
Пераклад з рускай ці беларускай мовы на польскую. Выконваем вусны пераклад, а таксама пісьмовы пераклад кніг, артыкулаў, апісанняў, інструкцый, дзелавых і асабістых дакументаў.
Пераклад і папулярызацыя сайта ў Польшчы. Польскі сайт – гэта доступ да мэтавага рынку, а таксама пытанне іміджу і прэстыжу кампаніі.
Рэкламаванне тавараў і паслуг у польскім Інтэрнэце. У наш час цяжка сабе ўявіць прысутнасць на рынку без прысутнасці ў Інтэрнэце.
Пошук вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў у Польшчы. Знойдзем і сумесна з Вамі вылучым пастаўшчыкоў, якія прапануюць найбольш выгадныя ўмовы супрацоўніцтва.
Рэгістрацыя (або купля) фірмы ў Польшчы. Калі Вы плануеце весці свой бізнес у Польшчы, альбо займацца экспартам у Еўропу, уласная кампанія неабходна!
Пастаўка тавараў з Польшчы ў Беларусь і Расію. Гэта паслуга для тых, хто не жадае несці рызыку, звязаную з ажыццяўленнем знешнеэканамічнай дзейнасці.
Прыведзены вышэй пералік паслуг не з'яўляецца поўным. Калі ласка, азнаёмцеся з апісаннем паслуг у адпаведных раздзелах сайта. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў нашых спецыялістаў. Кантактныя дадзеныя прадстаўлены на старонцы «Кантакты».
|