VIP-klasa.pl – Правілы і ўмовы аказання паслуг
ПРАВІЛЫ І ЎМОВЫ выканання работ і ажыццяўлення паслуг
1. Гэтыя Правілы і ўмовы выканання работ і ажыццяўлення паслуг (далей у тэксце – Правілы), усталёўваюць парадак выканання работ і ажыццяўлення паслуг, якія прадстаўлены на сайце VIP-klasa.pl (далей у тэксце – работы (паслугі)), а таксама вызначаюць умовы і парадак заключэння дагавора на выкананне работ (паслуг).
2. Работы (паслугi) рэалізуе ТАА "АГРОКРАЙ" (далей у тэксце – Выканаўца), больш падрабязная інфармацыя аб якім высылаецца з электроннага адраса info@VIP-klasa.pl альбо info@polish-firm.ru зацікаўленым асобам.
3. У якасці заказчыка работ (паслуг) можа выступаць любая фізічная або юрыдычная асоба незалежне ад месца пражывання або рэгістрацыі (далей у тэксце – Заказчык).
4. Аб'ём работ (паслуг), кошт і парадак аплаты, тэрмін выканання, парадак прадстаўлення зыходных дадзеных, а таксама атрымання вынікаў ажыццяўлення работ (паслуг), вызначаюцца дагаворам, які заключаецца паміж Заказчыкам і Выканаўцам.
5. Заказчык абавязаны выконваць патрабаванні аўтарскага права і захоўваць іншыя правы на матэрыялы, якія прадстаўляюцца Выканаўцы для ажыццяўлення паслуг (тэксты для перакладу, сканы дакументаў і г.д.).
6. Заключэнне дагавора на выкананне работ (паслуг) ажыццяўляецца дыстанцыйна, шляхам перадачы Выканаўцам па электроннай пошце з адрасу info@vip-klasa.pl ці info@polish-firm.ru тэксту дагавора, які змяшчае асноўныя ўмовы, і атрымання ад Заказчыка пацверджання, якое сведчыць аб прыняцці ўсіх вызначаных у дагаворы ўмоў. Дагавор можа таксама заключацца ў інным парадку, прадугледжаным заканадаўствам, калі Заказчык і Выканаўца па электроннай пошце ці іншым чынам ўзгаднілі паміж сабой істотныя ўмовы, якія датычацца выканання работ (паслуг).
7. Па ўзаемнай згодзе бакоў дагавор можа быць выкананы ў пісьмовай форме і падпісаны Заказчыкам і Выканаўцам шляхам абмену дакументамі з выкарыстаннем паштовай (кур'ерскай) службы. У гэтым выпадку тэкст дагавора, уключаючы дату і месца яго выканання, паўтарае дагавор, перададзены Выканаўцам па электроннай пошце і узгоднены Заказчыкам (п. 6 Правілаў).
8. Пералічэнне грашовых сродкаў у суме поўнай ці частковай аплаты работ (паслуг) на банкаўскі рахунак Выканаўцы, або пералічэнне ў сістэме WebMoney, або пералiчэнне іншым чынам, згаданым Выканаўцам, лічыцца заключэннем дагавора (узгадненнем усіх істотных умоў дагавора) і прыняццем Заказчыкам дадзеных Правілаў.
9. Пасля заключэння дагавора Выканаўца на працягу аднаго рабочага дня паведамляе Заказчыка аб прыняцці замовы да выканання, альбо аб немагчымасці выканання і звароце ўплачанай сумы.
10. Калі дагавор, заключаны паміж Заказчыкам і Выканаўцам, не дазваляе ўсталяваць тэрмін заканчэння выканання работ (паслуг) і перадачы вынікаў Заказчыку, гэты тэрмін не можа перавышаць трох месяцаў з дня поўнай аплаты работ (паслуг).
11. Улічваючы неабароненасць інтэрнэт-каналаў перадачы дадзеных, па жаданні Заказчыка ці Выканаўцы, інфармацыя, неабходная для выканання работ (паслуг), вынікі працы, а таксама тэкст дагавора і іншая перапіска могуць перадавацца па электроннай пошце ў выглядзе файлаў, упакаваных архіватарам 7-Zip з выкарыстаннем паролю. Такім чынам доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца ў файле, можа быць атрыманы толькі пры наяўнасці пароля. Выканаўца і Заказчык падаюць адзін аднаму паролі з дапамогай перадачы смс-паведамленняў на мабільныя тэлефоны.
|